Образцовый ансамбль цимбалистов
«Вясёлка»
Ансамбль цымбалістаў “Вясёлка” заснаваны ў 2006 годзе. Яго ўдзельнікі – пачынаючыя музыканты ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Мастацкі кіраўнік ансамбля –Рыхцікава Вольга Уладзіміраўна, канцэртмайстар і аранжыроўшчык – Жаранкоў Віктар Уладзіміравіч.
З моманту свайго заснавання ансамбль вядзе актыўную культурна-асветную работу. Ён аднолькава паспяхова выступае на ўрачыстых і святочных мерапрыемствах, як на адкрытых канцэртных пляцоўках, так і ў канцэртных залах горада і раёна. З'яўляецца пастаянным удзельнікам гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, канцэртаў у Быхаўскай дзіцячай школе мастацтваў, выступае на прадпрыемствах, філарманічных пляцоўках для жыхароў сельскай мясцовасці, для ветэранаў, дзяцей-сірот і інвалідаў.
Ансамбль прымаў удзел у такіх значных мерапрыемствах, як: абласны цыкл мерапрыемстваў “З крыніц народных”;фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”; Рэспубліканская акцыя “Чарнобыль – шлях жыцця”;Рэспубліканскі семінар “Выхаванне націянальнага сазнання праз далучэнне да традыцыйнай культуры”; святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў; Рэгіанальнае свята дзіцячага мастацтва “Русский портрет в белорусском интерьере”;Дзень пісьменніцтва (Быхаў 2013);”Дажынкі 2014;Рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” і іншых.
Праграма ансамбля цікавая і рознабаковая: народныя мелодыі і іх апрацоўкі, класічная музыка, творы прафесійных ісамадзейных кампазітараў, аўтарскія апрацоўкі і пералажэнні сучаснай эстраднай музыкі.
Разам са звыклым, агульнапрынятымгучаннем цымбал, калектыў,імкнучыся зрабіць свае выступленні зразумелымі і даступнымі кожнаму слухачу, працуе над пошукам новыхвыразных магчымасцей нацыянальнага інструмента, выкарыстоўвае сучасныя тэхнічныя сродкі.
Ансамбль “Вясёлка” ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах і фестывалях, на якіх нязменна атрымлівае дыпломы розных ступеняў:
2006 – 2010 Дыпламант раённага конкурса “Пусть всегда будет солнце”;
2006-2014 -Дыпламант раённага конкурса “Праўнукі Пабеды”;
2009 - Лаўрэат II ступені абласнога конкурсу аркестровых калектываў;
2010 - Дыплом II ступені VI Рэспубліканскі фестываль “Сярэбраны звон цымбалаў” (абласны этап);
2011 - Дыплом II ступені I адкрытага рэгіанального фестываля-конкурса “Шклоў збірае сяброў”;
2012 - Дыпламант обласнога конкурса ансамблевых калектываў;
2013 -Грамата за паспяховае выступленне на абласным этапе VII адкрытага форума цымбалістаў “Сярэбраны звон цымбалаў”;
2014 - Дыплом I ступені на I абласным конкурсе аркестровых калектываў імя Л.Іванова (у складзе аркестра, кіраўнік В.Рыхцікава)
2015 - Дыплом Iступені раённага конкурса, прысвечанага 70-годдзю Перамогі “Паклонімся вялікім тым гадам”.
За актыўны удзел у культурным жыцці раёна, калектыў і яго кіраўнік неаднаразова узнагароджаны удзячнымі лістамі і ганаровымі граматамі Быхаўскага райвыканкама, аддзела ідэалогіі, культыры і па справам моладзі Быхаўскага райвыканкама, аддзела адукацыі Быхаўскага райвыканкама.
Валодаючы высокім творчым патэнцыялам, ансамбль цымбалістаў “Вясёлка” не спыняецца на дасягнутым, увасабляе ў жыццё ўсё новыя творчыя ідэі і задумы,яскравымі выступленнямі выклікая цікавасць слухачоў да беларускага нацыянальнага інструмента.