Образцовый хореографический ансамбль
«Надзейка»
Руководитель Иванова Надежда Михайловна
Дзіцячы харэаграфічны ансамбль «Надзейка» створаны ў 1998 годзе. У яго склад уваходзяць дзеці ад 9 да 16 год трох узроставых катэгорый – малодшай, сярэдняй і старэйшай. Склад ансамбля 30 чалавек. У 2002 годзе прысвоена званне «Узорны». Кіраўнік ансамбля Іванова Надзея Міхайлаўна.
Ансамбль «Надзейка» нясе агульную танцавальную культуру, знаёміць з самабытнасцю нацыянальных танцаў, звязаных з жыццёвым укладам народа, з іх касцюмамі, вобразамі народнай паэзіі, з беларускай нацыянальнай культурай. Ансамбль - прыхільнік традыцый класічнай харэаграфіі народнага танца, але не баіцца і сучасных напрамкаў у харэаграфіі.
Ні адзін канцэрт і ні адно мерапрыемства ў горадзе Быхаве не абыходзіцца без выступлення гэтага ансамбля, вельмі ўпадабанага жыхарамі горада і раёна. Удзельнікаў харэаграфічнага ансамбля адрозніваюць сцэнічнае і выканальніцкае майстэрства, творчы падыход да справы, тонкі эстэтычны густ, уменне выказваць дух танца праз пластыку і музыку.Ансамбль «Надзейка» сапраўды з'яўляецца прыкладам для пераймання.
У 2007 годзе калектыву прысуджана прэмія і званне дыпламанта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.На працягу сваёй творчай дзейнасці харэаграфічны ансамбль “Надзейка”неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі на Міжнародных, Рэспубліканскіх, абласных фестывалях і конкурсах:
- пераможца абласнога конкурсу дзіцячага харэаграфічнага мастацтва 2004, 2006, 2008 гадоў;
-лаўрэат V Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» г.Клімавічы -2005;
-лаўрэат III-га Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу юных талентаў "Сузор'е надзей» г . Мінск – 2006;
-лаўрэат Міжнароднага конкурсу «Беларусь шоў - 2006» г. Баранавічы;
-лаўрэат ХV Міжнароднага фестывалю-конкурсу харэаграфічных калектываў «Адзінства Расіі» г.Масква-2007;
-дыпламант IX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» г. Клімавічы – 2009;
-дыпламант VI абласнога фестывалю харэаграфічная мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтва г.Магілёў – 2014,
-пераможца раённага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі “Поклонимся великим тем годам» - 2015.
Харэаграфічны ансамбль “Надзейка” прымаў удзел у такіх значных мерапрыемствах, як: парад г.Мінск 2014г.; ўрачыстая цырымонія адкрыцця спартакіяды органаў камітэта дзяржаўнаго кантролю у г.Горкі 2014 г.; ўрачыстае ушанаванне выпускнікоў – ліцэістаў Магілёўскай вобласці у г.Магілёве 2015г.; святкаванне 70-годдзя Вялікай Пабеды; святочны канцэрт майстроў мастацтв “Беларусь маладая”, прысвечанам святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г.Мінску ; Міжнародны фестываль “Славянскі базар – 2014” і “Славянскі базар - 2015” у г. Віцебску; Рэспубліканскае свята “Александрыя – 2015”; святочны канцэрт, прысвечаны юбілею БДСГА у г.Горкі; ушанаванне працаўнікоў сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці “Дажынкі -2015” у г.п.Круглае і інш..
Валодаючы высокім творчым патэнцыялам, харэаграфічны ансамбль “Надзейка” не спыняецца на дасягнутым, увасабляе ў жыццё ўсё новыя творчыя ідэі і задумы, стварае на сцэне яскравыя і запамінальныя вобразы.
За актыўную канцэртную і культурна – асветніцкую дзейнасць, калектыў і яго кіраўнік неаднаразова узнагароджаны удзячнымі лістамі і ганаровымі граматамі Быхаўскага райвыканкама, аддзела ідэалогіі, культыры і па справам моладзі Быхаўскага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму Быхаўскага райвыканкама.