Народный хоровой ансамбль
«Лира»
Харавы ансамбль «Ліра» створаны у 1997 годзе. Колькасны склад - 19 чалавек, узрост 20-55 гадоў. У 1999 годзе прысвоена званне "народны", кіраўнік Глушчанка Валянціна Аляксандраўна. З 2000 года калектывам кіруе Вішнякова Людміла Мікалаеўна.
Калектыў аб'яднаў здольных маладых педагогаў, энтузіястаў, закаханых у мастацтва, песеннаю творчасць. Менавіта яны ствараюць непаўторную творчую ауру.Дзякуючы ім ўзнікае рост якасці канцэртных праграм і нязменны поспех кожнага выступлення калектыва.
Харавы ансамбль «Ліра» з жаданнем ўдзельнічае ў творчых сустрэчах з працаўнікамі горада і раёна, у святочных канцэртах. Мноства мерапрыемстваў не абыходзіцца без удзелу гэтага калектыва. Ансамбль здолеў гучна заявіць аб сабе: аб'ехаўшы з канцэртнымі праграма ўвесь раён, ён стаў жаданым госцем і у вёсках і на гарадскіх пляцоўках.
Галоўнай задачай калектыву з'яўляецца захаванне, развіццё і прапаганда песеннай культуры. Адметнай рысай харавога ансамбля “Ліра» з'яўляецца высокая выканальніцкая культура, якасць гучання, музычнасць, выразнасць, эмацыйнасць.
Канцэртная праграма калектыва уключае ў сябе блокі духоўнай музыкі і творы кампазітараў класікаў, народнай музыкі і сучаснай беларускай харавой музыкі. Паралельна ідзе праца над новымі творамі і абнаўленнем канцэртнай праграмы. Аснова мастацка-творчай працы хору - стварэнне шырокага і пастаянна абнаўляцца рэпертуару.
Харавы ансамбль “Ліра” прымаў удзел: Рэспубліканскім свяце "Дажынкі – 2006” г.Бабруйск; у Рэспубліканскім свяце пісьменства г. Шклоў – 2007;300-годдзе бітве пад Лясная д.Лесное Слаўгарадскі раён – 2008; 350-годдзе Іконы Божай Маці Баркалабаўскай г. Быхаў – 2009; у канцэртах, прысвечаных 70-ай гадавіне вызвалення Быхаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў-2014, 70-годдзю Вялікай Перамогі -2015, злёце перадавікоў народнай гаспадаркі; У Рэспубликанским фестывале праваслаўнай культуры “Кладзезь”; абласным фэстывале-ярмарке “Дажынкі – 2014” Кіровскій район агрогородок Мышковічі і абласным фэстывале-ярмарке “Дажынкі – 2015” г.п.Круглае. Калектыў з’яўляецца дыпламантам IIIступені абласнога конкурсу самадзейных харавых калектываў у рамках Рэспубліканскай акцыі “Харавое веча”, прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Выхаваўчая роля харавога спеву сапраўды велізарная. За апошнія гады творчай дзейнасці ансамбль “Ліра” значна пашырыў свой рэпертуар. Концертныя праграмы калектыву разнапланавыя, насычаныя яркімі запамінальнымі нумарамі, у якіх шмат творчых знаходак.
Неаднаразова калектыў ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі, дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.
На сённяшні дзень харавы ансамбль “Ліра” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г. Быхава” жыве паўнавартасным творчым жыццём і радуе гледачоў сваімі выступамі. Гэта жывы, мабільны калектыў, здольны вырашаць самыя высокие творчыя задачы. Адно з самых галоўных яго якасцяў – гэта стабільнасць і тэндэнцыя да росту.